Reuters.com

Reuters.com

Сваякі ахвяраў катастрофы рэйса MH17 авіякампаніі Malaysia Airlines, які разбіўся пад Данецкам 17 ліпеня 2014 года, падалі ў Еўрапейскі суд па правах чалавека пазоў супраць Расіі і прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, паведамляе Reuters са спасылкай на аўстралійскае агенцтва Fairfax Media.

Па дадзеных агенцтва, пазоў ад імя 33 чалавек з Аўстраліі, Новай Зеландыі і Малайзіі, якія з'яўляюцца бліжэйшымі сваякамі загінулых, падала аўстралійская юрыдычная кампанія. Ён быў пададзены 9 мая, пазоўнікі запатрабавалі кампенсацыю ў памеры $ 10 млн за кожнага загінуўшага.

Reuters удакладняе, што атрымаць пацверджанне гэтай інфармацыі, а таксама каментары юрыстаў, агенцтву пакуль не ўдалося.

***

Пасажырскі Boeing авіякампаніі Malaysia Airlines ляцеў рэйсам MH17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. Ён разбіўся на тэрыторыі Украіны недалёка ад Данецка і ўпаў на тэрыторыю, занятую баевікамі ДНР, якую не кантраляваў урад у Кіеве. Усе 298 чалавек, што былі на борце, загінулі.

У кастрычніку 2015 года Рада па бяспецы Нідэрландаў прадставіў вынікі тэхнічнага расследавання, згодна з якімі самалёт быў збіты ракетай «зямля — паветра» з боегалоўкай 9N314M з зенітна-ракетнага комплексу «Бук». Расследаванне не адказала на пытанне, хто менавіта збіў самалёт. Афіцыйна расследаванне міжнароднай следчай групы, якое павінна адказаць на гэтае пытанне, яшчэ не скончана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?