Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю журналістам патлумачыў матывы свайго візіту ў Італію і Ватыкан.

president.gov.by

president.gov.by

«Італія заўсёды нас падтрымлівала у самыя цяжкія часы. Італія і Ватыкан (я ім падзякаваў за гэта) вельмі шмат зрабілі для таго, каб мы аднавілі нармальныя адносіны з Еўрасаюзам.

Мы гэтаму ўдзялілі пэўную частку часу, асабліва з прэзідэнтам Італіі. І гэта прычына майго візіту на гэтую добрую і святую зямлю. Я проста павінен быў падзякаваць гэтым людзям за разуменне таго, што адбываецца ў Беларусі, і за нармалізацыю гэтых адносін», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Што тычыцца перспектыў развіцця беларуска-італьянскага супрацоўніцтва, кіраўнік краіны назваў іх вельмі добрымі. Пра гэта сведчаць і пазітыўныя водгукі з боку кіраўніцтва Італіі. Сёння ўжо ёсць прапановы і ўзаемнае жаданне вярнуцца да тых праектаў, аб якіх бакі калісьці дамаўляліся.

Сярод іх — стварэнне ў раёне Брэста італьянскага прамысловага парку.

Як адзначыў Лукашэнка, Беларусі таксама цікавы вопыт Італіі ў развіцці малых і сярэдніх прадпрыемстваў, якія адыгрываюць дамінуючую ролю ў італьянскай эканоміцы. «Размова была працяглай (з прэзідэнтам Італіі Сэрджыа Матарэлам), і я перакананы, што ён скончыўся на пазітыўнай ноце з пункту гледжання перспектыў. Упэўнены, што беларускі народ у бліжэйшы час ўбачыць і адчуе гэтыя перспектывы», - рэзюмаваў беларускі лідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?