AFP

AFP

У Інтэрнэце з'явіліся першыя фатаграфіі знойдзеных у Міжземным моры абломкаў лайнера А320 авіякампаніі EgyptAir, што пацярпеў крушэнне 19 мая. Фатаграфіі апублікаваныя на сайце міністэрства абароны Егіпта.

На іх бачныя фрагменты лайнера з лагатыпам кампаніі EgyptAir, выратавальныя камізэлькі і, як мяркуецца, асабістыя рэчы пасажыраў.

AFP

AFP

Абломкі зніклага ў ноч на 19 мая лайнера егіпецкай авіякампаніі, які ляцеў рэйсам з Парыжа ў Каір, былі выяўленыя ў мінулую пятніцу ў Міжземным моры ў 290 км ад Александрыі. У цяперашні час пошукавая аперацыя працягваецца. Спецыялісты займаюцца пошукамі «чорнай скрыні».

У суботу эксперты французскага Бюро па расследаванні і аналізе бяспекі грамадзянскай авіяцыі (BEA) пацвердзілі інфармацыю, якая з'явілася раней у СМІ, аб спрацоўванні датчыкаў задымлення на борце авіялайнера. У прыватнасці, па словах прадстаўніка BEA, словы якога прыводзіць тэлеканал BFM TV, дадзеныя аб наяўнасці дыму былі адпраўленыя аўтаматычнай сістэмай. У той жа час эксперт адзначыў, што якія-небудзь высновы пра прычыны крушэння рабіць пакуль рана.

На борце знаходзіліся 66 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?