Каманда Беларускай асацыяцыі журналістаў выйграла восьмы турнір па міні-футболе памяці намесніка дырэктара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Юрыя Шырокага.

Фота з фэйсбука Міхася Янчука

Фота з фэйсбука Міхася Янчука

Другое месца занялі гульцы з каманды «Еўрарадыё - PRAS», трэцяе - «Прессбол».

Найлепшым галкіперам турніру названы Дзмітрый Ячмяновіч (БАЖ), найлепшым абаронцам - Юрый Турэйка («Прессбол»), найлепшым нападаючым — Віталь Зыблюк ( «Еўрарадыё - PRAS»).

Спаборніцтвы прайшлі 21 мая на адкрытых пляцоўках спарткомплекса Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта. У іх бралі ўдзел восем каманд: «Наша Ніва», БелаПАН, «Сябры Юрыя Шырокага», БАЖ, «Радыё Свабода», «Прессбол», «Еўрарадыё - PRAS», «Белсат».

Намеснік дырэктара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Юрый Шырокі раптоўна памёр 13 студзеня 2008 года на 37-м годзе жыцця ад вострай сардэчнай недастатковасці. Футбольныя турніры ў яго памяць праводзяцца сярод прадстаўнікоў СМІ з 2008 года

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?