У Салігорску адбыўся пажар у будынку склада на тэрыторыі прампляцоўкі ААТ «Беларуськалій», паведамілі ў МНС. Уначы 22 мая паступіла паведамленне аб пажары ў складзе №6 грануляванага канцэнтрату і перагрузачнага вузла на прампляцоўцы 1-га рудаўпраўлення ААТ «Беларуськалій». У выніку пажару знішчаны будынак склада, пашкоджана 80 м канвеернай стужкі, дэфармаваныя металічныя канструкцыі будынка перагрузачнага вузла. Тэхналагічны працэс спынены. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?