У польскім мястэчку Штутава прайшлі ўрачыстасьці з выпадку 63‑й гадавіны вызваленьня вязьняў канцэнтрацыйнага лягеру Штуттхоф . Ён быў вызвалены войскамі Другога беларускага фронту.

Ад імя Генэральнага консульства Беларусі ў Гданьску вянок памяці да помніку ахвярам нацысцкіх злачынстваў усклаў кіраўнік консульскай установы Руслан Есін.

У размове з карэспандэнтам БЕЛТА ён сказаў, што ў выніку сумеснай працы генконсульства ў Гданьску й дзяржаўнага музэю Штуттхоф удалося ўстанавіць асобы 1002 беларусаў, якія загінулі ў канцлягеры. Рада музэю падтрымала ініцыятыву консульства ўсталяваць у былым канцлягеры таблічку ў памяць пра беларусаў, якія страцілі жыцьцё ў гітлераўскіх катавальнях.

Канцэнтрацыйны лягер Штуттхоф гітлераўцы стварылі 2 верасьня 1939 году — на наступны дзень пасьля пачатку Другой сусьветнай вайны. Паводле ацэнак гісторыкаў, нацысты закатавалі ці забілі ў лягеры 110‑127 тысяч чалавек, выхадцаў з 26 краін, у тым ліку 49 тысяч жанчын і дзяцей. Вязьні канцлягеру былі вызваленыя Чырвонай Арміяй 9 траўня 1945 году.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0