wtfbelarus.by

wtfbelarus.by

Арман-Маршал Сіла з'яўляўся фаварытам турніру ў цяжкай вагавай катэгорыі. У першым раўндзе беларускі таэквандыст здолеў выйграць у прадстаўніка Вялікабрытаніі Лайла Уолкера 9:4, далей мінчанін перамог прадстаўніка Турцыі Каана Кіліча - 16:4 і Пятра Хаткоўскага з Польшчы - 15:6.

У фінальнай схватцы Арман-Маршал Сіла ва ўпартым паядынку выйграў у расіяніна Рамана Кузняцова (11:10), які на шляху да вырашальнага паядынку адолеў іншага фаварыта чэмпіянату брытанца Махаму Чо.

Для беларускага спартоўца, які займае дзявятае месца ў сусветным рэйтынгу, гэта другі поспех на кантынентальным форуме. Упершыню ён стаў чэмпіёнам Еўропы ў 2014 годзе.

Таксама Арман-Маршал Сіла - адзіны прадстаўнік зборнай Беларусі па таэквандо, хто возьме ўдзел у летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра.

Арман-Маршал Сіла нарадзіўся 13 ліпеня 1994 года ў Мінску. Займацца таэквандо пачаў з шасці гадоў у Мінскай гарадской СДЮШАР прафсаюзаў. Трэнеры: Юлія Сухавіцкая і Алеся Чарняўская. Майстар спорту міжнароднага класа. Вагавая катэгорыя - звыш 87 кг. Чэмпіён Еўропы сярод юніёраў 2011 года, сярод моладзі 2012 і 2013 гадоў і сярод дарослых 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?