17 траўня а 18-й гадзіне Музэй гісторыі беларускай літаратуры запрашае на багатую на ўражаньні імпрэзу ў рамках сусьветнай «Ночы музэяў».

Праграма імпрэзы:

I. Узнагароджаньне вядомых людзей ганаровымі граматамі «Сябра музэю»

Урачыстая перадача ў музэй фотаархіву Ўладзімера Крука

II. Дэманстрацыя трох новых выстаў:

  • літаратурна‑дакумэнтальная выстава да 125‑годзьдзя Янкі Маўра «Чараўнік з краіны маленства»;
  • выстава каляровых літаграфій «Шлях да Пушкіна» (МДУ і музэй‑запаведнік «Міхайлаўскае»);
  • выстава «Сьвятло Хрыста прасьвятляе ўсіх». Мастакі Міхаіл Будавей, Міхаіл Крот, Юлія Касьцюкевіч, Ірына Дударава, Васіль Ржавускі: жывапіс, графіка, фота, дэкаратыўна‑прыкладное мастацтва.

Паэтычная старонка «Прадчуваньне каханьня» (Алесь Гібок‑Гібкоўскі)

III. Літаратурна‑музычны праект актуальных аўтараў

  • пісьменьнікі Міхась Башура, Зьміцер Вішнёў, Уладзімер Гніламёдаў, Віка Трэнас, Аксана Спрынчан, Інэса Кур’ян, Пятро Васючэнка, Юрась Барысевіч, Вольга Гапеева, Арцём Кавалеўскі, Алесь Туровіч, Ірына Шаўлякова, Тацьцяна Нілава, Аляксей Талстоў, Серж Мінскевіч, Анка Упала, Зьміцер Плян, Усевалад Гарачка, Юлія Новік, Валерыя Кустава;
  • музыка Андрэй Плясанаў (гурт «P.L.A.N.»), гурты «Князь Мышкін», «Браты Лупасіны»;
  • пэрфоманс «Пераходы сэнсаў» суполкі «Механёры культуры» (Настасься Чакан), выступ праекту «Яна‑тры‑Ён».

Квіткі 1000 —1800 рублёў.

Пачастунак беларускімі стравамі.

Мерапрыемства праходзіць пры падтрымцы выдавецтва «Галіяфы» і мастацкай галерэі «Падземка»

Паводле goliafy.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0