На гэтым тыдні ў Беларусь прыйдзе лета, распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У пачатку тыдня захаваецца няўстойлівае, але цёплае надвор'е. У начныя гадзіны воблачнасць будзе размывацца, тэмпература будзе апускацца +6 + 13°С.

Днём пройдуць кароткачасовыя залевы, месцамі з навальніцамі, якія могуць суправаджацца парывістым ветрам. Асноўны тэмпературны фон складзе + 17 — +24°С, месцамі на поўдні да 25 — +27°С.

Да канца тыдня з ростам атмасфернага ціску стане яшчэ цяплей. У апошнія майскія выходныя месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +9 — + 15°С, максімальная днём +20 — + 25°С, па поўдні +26 — +28°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?