Мабільны аператар life:) паведаміў пра змену кошту паслуг для фізічных і юрыдычных асоб. Новыя цэны пачнуць дзейнічаць з 6 чэрвеня 2016 года.

Фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

Фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

Да прыкладу, для абанентаў тарыфнага пакета паслуг «M» штомесячная плата складзе 77 000 (+11,6%). Выклікі ва ўсе сеткі звыш аплачанага пакета будуць каштаваць 700 рублёў за хвіліну (+ 16,6%).

Для тых, хто карыстаецца тарыфам «йо1200» штодзённы плацёж складзе 3000 рублёў (+ 6,6%). Тэлефанаванні ва ўсе сеткі звыш аплачанага пакета будуць каштаваць 700 рублёў за хвіліну (+16,6%). Праўда, з 6 чэрвеня кожны дзень на баланс будзе прыходзіць не 100, а 150 мегабайт інтэрнэт-трафіку.

Застануцца ранейшымі цэны на паслугі роўмінгу, міжнародныя званкі, інтэрнэт-пакеты, пакеты для камунікацыі ў месенджараў, прапановы з абсталяваннем і абавязацельствамі, тарыфы лінейкі «Smart», а таксама забаўляльныя сэрвісы і паслугі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?