У кіруючай у Турэцкай Рэспубліцы Партыі справядлівасці і развіцця з'явіўся новы лідар. Ім стаў Біналі Ілдырым, які па традыцыі становіцца і прэм'ер-міністрам краіны, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Біналі Ілдырым быў выбраны на безальтэрнатыўнай аснове. На пасадзе партыйнага лідара і прэм'ера ён змяніў Ахмета Давутаглу, які не так даўно аб'явіў аб сваім адыходзе.

Нававыбранага кіраўніка ўрада ў палітычных колах называюць адным з самых блізкіх саратнікаў і аднадумцаў прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?