Рух транспарту ў Мінску часова абмяжуюць 24 і 26 мая з-за трэніровак параду войскаў Мінскага гарнізона на аэрадроме Ліпкі, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Рух усіх відаў транспартных сродкаў будзе паэтапна абмяжоўвацца 24 мая з 05.30 да 06.30 і 26 мая з 20.00 да 20.30 па маршруце руху калоны: вуліца Заснавальнікаў — вуліца Старынаўская — вуліца Скарыны — вонкавае кальцо МКАД на ўчастку ад вуліцы Купрэвіча да Партызанскага праспекта.
Па меры праходжання калоны рух будзе аднаўляцца.
ДАІ рэкамендуе кіроўцам планаваць маршрут руху з улікам дадзенай інфармацыі.