Галоўны трэнер брытанскага футбольнага клуба «Манчэстэр Юнайтэд» Луі ван Гал звольнены са сваёй пасады пасля двух гадоў працы з камандай.
РА
Кантракт 64-гадовага галандца быў разлічаны на тры гады. У гэтым сезоне чэмпіянату Англіі футбалісты «Манчэстэр Юнайтэд» занялі пятае месца і не патрапілі ў Лігу чэмпіёнаў.
Пасада галоўнага трэнера МЮ будзе прапанаваная партугальцу Жазэ Маўрынью, які ў снежні пакінуў пасаду трэнера лонданскага «Чэлсі».
Чуткі пра тое, што Маўрынью вядзе перамовы аб пераходзе а «Манчэстэр Юнайтэд», з'явіліся яшчэ ў студзені, аднак у клубе не пацвярджалі гэтую інфармацыю.
53-гадовы партугалец быў вымушаны пакінуць сваю пасаду ў «Чэлсі» пасля дзевяці паражэнняў у 16 матчах чэмпіянату Англіі і скандальнай страты яго камандай спартыўнай формы.
Ван Гал цяпер абмяркоўвае з кіраўніцтвам МЮ умовы скасавання кантракту. Як мяркуюць, ён зарабляў у «Юнайтэд» каля 6,4 млн фунтаў у год.