«Наша Ніва» параўнала, на колькі змянілася колькасць работнікаў 50 найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны — ад МАЗа (17535 работнікаў) да Барысаўскага завода медыцынскіх прэпаратаў (2686 работнікаў).

Часцяком гэта горадаўтваральныя прадпрыемствы, ад паспяховасці якіх залежыць дабрабыт цэлых населеных пунктаў.

За год сукупная колькасць работнікаў на гэтых топ-50 прадпрыемствах скарацілася з 271 тысяч да 259 тысячы чалавек.

Але найбольш адчувальна крызіс ударыў па раздзьмутых штатах топ-10 прадпрыемстваў накшталт МТЗ і МАЗа. Іх сукупная колькасць работнікаў зменшылася са 124 да 116 тысяч чалавек.

Топ-5 прамысловых гігантаў па колькасці звольненых за год работнікаў

1. МТЗ — 1846 чалавек

2. МАЗ — 1344 чалавекі

3. Белшына — 1187 чалавек

4. МАПІД — 1146 чалавек

5. Нафтан — 981 чалавек

Топ-5 прамысловых гігантаў па колькасці нанятых за год работнікаў

1. МЗКТ — 550

2. Бабушкіна крынка — 386

3. Магілёўаблаўтатранс — 338

4. БМЗ — 195

5. Беларуськалій — 168

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?