У Японіі невядомыя на працягу трох гадзін выкралі з банкаматаў каля 13 млн даляраў.

Паводле папярэдніх дадзеных, зламыснікі скарысталіся падробленымі карткамі, вырабленымі з выкарыстаннем кліенцкіх дадзеных аднаго з паўднёваафрыканскіх банкаў.

Узламаныя былі каля 1400 банкаматаў, пры гэтым нападнікі нацэльваліся выключна на машыны, размешчаныя ў крамах сеткі 7-Eleven, якія ў адрозненне ад астатніх прымаюць карты замежных банкаў.

Паўднёваафрыканскі Standard Bank, кліенцкая інфармацыя якога была выкарыстаная для афёры, ацэньвае свае страты ў 19,2 млн даляраў. Грошы былі выкрадзеныя адначасова ў ходзе 1400 аперацый у розных месцах. Сума кожнай аперацыі склала 100 тысяч ен (913 даляраў) — такая максімальная сума для аднаразовай зняцця ў банкаматах сеткі.

Як заявілі ў банку, для крадзяжу грошай выкарыстоўваліся дадзеныя «невялікай колькасці» кліенцкіх рахункаў. У банку апісалі тое, што адбылося, як «складаны і добра скаардынаваны выпадак махлярства».

Цяпер паліцыя вывучае кадры, знятыя ўсталяванымі ў банкаматах відэакамерамі. Пра якія-небудзь арышты ў сувязі з інцыдэнтам пакуль не паведамлялася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?