Экс-лідар партыі «зялёных» Аляксандр Ван дэр Бэлен перамог па выніках другога тура прэзідэнцкіх выбараў у Аўстрыі, ён набраў 50,35% галасоў. Яго супернік, кандыдат ад правапапулісцкай Аўстрыйскай партыі свабоды (АПС) Норберт Хофер атрымаў 49,64%.

Такім чынам, перавага на карысць Ван дэр Бэлена склала крыху больш за 31 тысячу галасоў. Яўка ў другім туры выбараў склала 72,7%. Афіцыйныя вынікі былі абвешчаныя ў панядзелак, 23 мая.

Хофер прызнаў сваю паразу яшчэ да афіцыйнага абвяшчэння вынікаў. «Я дзякую вам за вялікую падтрымку. Вядома, мне сёння сумна», — напісаў ён у сваім Facebook. «Я застануся верны вам і ўнясу свой уклад у пазітыўную будучыню Аўстрыі», — запэўніў палітык.

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Аўстрыі адбыўся 22 мая, але канчатковыя вынікі былі абвешчаныя толькі на наступны дзень у сувязі з тым, што галасы тых, хто ўдзельнічаў у выбарах па пошце (каля 14% выбаршчыкаў), былі палічаныя пазней. Паведамляецца, што гаворка ідзе пра больш чым 700 тысячах бюлетэняў.

Першы тур выбараў адбыўся 24 красавіка, па яго выніках Хофер набраў 35%, Ван дэр Бэлен — 21%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?