Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правёў тэлефонныя перамовы з кіраўнікамі Украіны, Германіі і Францыі. Лідары «нармандскай чацвёркі» абмеркавалі Данбас і сітуацыю ў Сірыі

Тэлефонная размова паміж Уладзімірам Пуціным, Пятром Парашэнкам, Ангелай Меркель і Франсуа Аляндам адбылася ў ноч на аўторак, 23 мая, гаворыцца ў паведамленні на сайце Крамля. Лідары Расіі, Украіны, Германіі і Францыі абмеркавалі пытанні ўрэгулявання на паўднёвым усходзе Украіны.

У ходзе размовы ўздымалася пытанне аб павышэнні эфектыўнасці дзейнасці ў зоне канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ «шляхам надання ёй дадатковых паўнамоцтваў», адзначаецца ў паведамленні.

«Уладзімір Пуцін заклікаў да неадкладнага спынення абстрэлаў украінскімі ўзброенымі фарміраваннямі населеных пунктаў Данбаса. Падкрэслена, што ключавым элементам ўрэгулявання павінен стаць прамы дыялог Кіева з Данецкам і Луганскам», - паведамляе Крэмль.

У паведамленні ўкраінскай прэс-службы гаварылася, што Парашэнка заклікаў Расію вызваліць «усіх украінскіх закладнікаў, уключаючы Надзею Саўчанка, Генадзя Афанасьева, Юрыя Салашэнку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?