Вучань, які ў мінскай гімназіі № 74 (Кастрычніцкі раён) параніў настаўніцу, на кантакт са следствам не ідзе.

Здарэнне адбылося каля 8.30 раніцы ў панядзелак, 23 мая. 58-гадовую настаўніцу рускай мовы і літаратуры закрылі ў адным з класаў, ёй пагражалі «вострым прадметам» (верагодна, нажом, учора яго не знайшлі). Па адной з версій, было чацвёра хлопцаў, трое з якіх яе трымалі, патрабавалі, каб яна прасіла прабачэння. Жанчына атрымала раненні, у тым ліку і ў шыю, яна шпіталізаваная. Медыкі «падтрымліваюць яе на спецыяльных прыладах», паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па г. Мінску Аляксандр Герасімаў.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле «замах на забойства» (ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 139 КК). Непаўналетні, якога падазраюць у нападзе на настаўніцу, учора быў затрыманы. Тэлеканал «Беларусь 1» адзначае, што з ім працуюць следчыя, аднак хлопец супрацоўнічаць са следствам не хоча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?