Станцыя Менскага мэтрапалітэну «Кастрычніцкая» зачыняецца 1 чэрвеня на рэканструкцыю перасадачнага вузла. Пра гэта БЕЛТА паведаміў начальнік КУП «Дырэкцыя па будаўніцтве Менскага мэтрапалітэну» Васіль Жыбуль.

Будзе таксама зачынена перасадка паміж «Купалаўскай» і Кастрычніцкай». Працаваць будзе толькі станцыя «Купалаўская», — сказаў Жыбуль.

Для кампэнсацыі нязручнасьцяў мяркуецца перагледзець схему наземнага пасажырскага транспарту. У прыватнасьці, прадугледжваецца дадаткова выдзеліць аўтобусы, якія будуць курсаваць ад станцыі мэтро «Плошча Леніна» да станцыі «Плошча Перамогі».

Рэканструкцыя перасадачнага вузла на «Кастрычніцкай» будзе доўжыцца 5 месяцаў, паведамляе БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0