Кіраўнікі Украіны, Францыі, Германіі і Расіі ў тэлефоннай размове ў «нармандскім фармаце» выказалі падтрымку разгортвання паліцэйскай місіі АБСЕ на Данбасе.

Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Украіны.

Парашэнка звярнуў увагу на пагаршэнне сітуацыі, у прыватнасці абстрэлы ў раёне Аўдзееўкі, што з'яўляецца рэальнай перашкодай для дасягнення прагрэсу ў мірным урэгуляванні.

Суразмоўцы пагадзіліся, што для працягу палітычнага дыялогу патрэбна рашучая дээскалацыя і поўнае спыненне агню.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што для гэтага Расея павінна вывесці войскі з акупаванай часткі Украіны і спыніць пастаўляць туды зброю і наёмных вайскоўцаў. Парашэнка таксама звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць аднаўлення кантролю за ўкраінскай-расійскай мяжой.

Кіраўнікі Украіны, Францыі, Германіі і Расіі выказалі падтрымку разгортвання паліцэйскай місіі АБСЭ на Данбасе і пачалі кансультацый па гэтым пытанні.

Падчас размовы таксама адзначана неабходнасць поўнага выканання Мінскіх дамоўленасцяў, уключаючы бяспеку перадумоў для правядзення мясцовых выбараў у некаторых раёнах Луганскай і Данецкай абласцей на аснове ўкраінскага заканадаўства і нормаў БДІПЧ / АБСЕ.

Пётр Парашэнка заклікаў Расею вызваліць усіх украінскіх закладнікаў, уключаючы Надзею Саўчанка, Генадзя Афанасьева, Юрыя Салашэнку.

Кіраўнік украінскай дзяржавы таксама назваў недапушчальным пастаяннае парушэнне правоў крымскіх татараў у акупаваным Расеяй Крыме і заклікаў спыніць іх пераслед і неадкладна адпусціць усіх палітычных зняволеных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?