Сталічная міліцыя дзякуючы СМІ і неабыякавым грамадзянам знайшла хлопцаў, якія скралі каляску для прадуктаў ад універсама «Еўрапейскі» на праспекце Незалежнасці, а потым пашкодзілі тры аўтамабілі, прыпаркаваныя на Валгаградскай.
Пасля таго, як інфармацыя аб вышуку з'явілася ў СМІ, у міліцыю патэлефанавала жанчына і паведаміла, што ведае аднаго з названых на фота і відэа хлопцаў.
Падазраваныя — імі аказаліся студэнты адной са сталічных ВНУ — былі затрыманыя. У момант здзяйснення злачынства яны знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, сваю віну прызнаюць. У дачыненні да іх распачата крымінальная справа за хуліганства, хлопцы знаходзяцца пад абавязацельствам аб яўцы.