Амаль 50% плошчы сусветнага акіяна мае глыбіню больш за 4 км, што дае магчымасць загадзя арганізаваць у самых розных рэгіёнах Зямлі сховішчы для паліва і боезапасу, лічыць Агенцтва перспектыўных абаронных даследаванняў Пентагона (DARPA). 

У той жа час гэтыя сховішчы ці, інакш кажучы, вjдаізаляваныя кантэйнеры павінны быць мабільнымі і кіравацца як беспілотнікі, каб у патрэбны час падняцца наверх і сустрэцца з баявым караблём, які патрабуе папаўнення прыпасамі.

Такім чынам Пентагон можа ашчадзіць час і вялікія сродкі, калі ў баявой сітуацыі будзе патрэбна аднавіць баяздольнасць карабля ці падводнай лодкі за тысячы міль ад амерыканскага берага.

Пры гэтым кантэйнеры могуць быць скінутыя таемна малазаўважнымі паветранымі беспілотнікамі і павінны знаходзіцца ў «спячым» рэжыме на дне гадамі.

Трэба адзначыць, што ў прынцыпе, такая сістэма пры далейшай распрацоўцы дасць магчымасць таксама ставіць на дно гатовыя да бою «спячыя» сістэмы, якія будуць па камандзе нечакана атакаваць ракетамі ці тарпедамі з-пад вады варожыя караблі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?