У панядзелак 12 траўня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка знаходзіўся з рабочай паездкай у Нясьвіжы. Сярод іншага, Лукашэнка азнаёміўся з рэстаўрацыйнымі працамі, што праходзяць у мясцовым замку.

Кіраўнік краіны выказаў незадаволенасьць тым, што аб’ект усё яшчэ закрыты для наведвальнікаў. Лукашэнка ацаніў працу рэстаўратараў на два балы. Ён даў загад скончыць працы да 2010 году. «Наймайце каго хочаце, хоць прыватнікаў. Калі падыйдзіце да гэтага па‑гаспадарску і зэканоміце сродкі, то тым, што застанецца можаце распараджацца ў сваім раёне самі», — сказаў Лукашэнка.

Калі няма чаго рэстаўраваць, то і ня трэба. Давайце агародзім разваліны і будзем іх у такім выглядзе паказваць турыстам», — гаварыў у Нясьвіжы кіраўнік дзяржавы.

Рэстаўрацыйныя працы ў Нясьвіскім замку выклікалі неадназначную рэакцыю ў незалежным грамадзтве. Прынамсі, ва ўнутраным двары палацу Радзівілаў быў разбураны пераход‑галерэя — адна з найважнейшых канструкцыйных частак архітэктурнага помніку. Няма у замку больш і сьцяны, якая налічвае трыста гадоў. Сьцяну проста разабралі праз тое, што тэхнічны стан быў кепскі.

Намесьнік старшыні Менскай гарадзкой арганізацыі аховы помнікаў Уладзімер Дзянісаў перасьцерагае, што такое разуменьне рэстаўрацыі можа прывесьці да таго, што помнік будзе выключаны са сьпісаў ЮНЭСКА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?