Федэральная служба статыстыкі Расіі апублікавала дадзеныя аб сярэднім заробку за сакавік 2016 года.
Паводле падлікаў, работнікі ў Расіі мелі «бруднымі» 35 501 расійскіх рублёў. За кошт узмацнення мясцовай валюты па тагачасным курсе гэта адпавядала $506.
На руках у сярэдняга работніка мусіла застацца 30 886 расійскіх рублёў. Гэта $440 у эквіваленце.
Дзякуючы росту заробкаў расейцы сталі багацейшымі за балгараў, сербаў, македонцаў і албанцаў.
У гэтых краінах заробкі «чыстымі» складаюць $400-420.