Першы кіраўнік незалежнай Беларусі, экс-спікер Вярхоўнага савета Станіслаў Шушкевіч аштрафаваны за ўдзел ва ўстаноўчым сходзе Беларускага нацыянальнага кангрэса на 30 базавых велічынь (6,3 млн. рублёў) на падставе часткі 2 артыкула 23.34 КоАП.

Такое рашэнне 24 мая вынесла суддзя суда Цэнтральнага раёна Мінска Вікторыя Шабуня.

Сам Шушкевіч на пасяджэнне суда не прыйшоў, але паколькі хадайніцтваў аб пераносе разгляду справы ён не накіроўваў, суддзя прыняла рашэнне правесці пасяджэнне сёння. Па версіі суда, экс-спікер Вярхоўнага савета браў удзел у не санкцыянаваным Мінгарвыканкамам мітынгу,

«выступаў з гучнагаварыцелем і выкрыкваў лозунгі».

У якасці сведкі ў судзе выступіў інспектар РАУС Цэнтральнага раёна Дзмітрый Шантар. Паводле яго слоў, «на месцы мітынгу ён асабіста праводзіў відэадакументаванне, а таварыш Шушкевіч браў удзел, звяртаўся ў мегафон». Супрацоўнік міліцыі сцвярджае, што Шушкевіч быў папярэджаны пра адказнасць за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, а пратакол у адносінах да яго быў складзены на месцы. «Прадстаўнікі міліцыі сказалі, што неабходна разысціся, а Станіслаў Станіслававіч пасля папярэджання якраз і пайшоў», — заявіў у судзе Шантар.

Адзначым, што, паводле слоў суддзі, пратакол быў адпраўлены па пошце.

Таксама ў якасці сведкі ў судзе выступіў камандзір узвода АМАП ГУУС Мінгарвыканкама Алег Лук'янаў, які заявіў, што асабіста з Шушкевічам не знаёмы, але «па тэлевізары бачыў».

Паводле слоў Лук'янава, 15 мая супрацоўнікі АМАП заступілі на ахову грамадскага парадку ў скверы імя Я. Купалы. «Нас паставілі несці службу ў грамадзянскай форменнай вопратцы ў парку Я.Купалы па ахове грамадскага парадку. Паводле інфармацыі, калі там будзе шмат людзей, мы павінны будзем наблізіцца і адсочваць абстаноўку», — сказаў камандзір узвода. Ён заявіў, што супрацоўнікі міліцыі назіралі ў скверы каля 90 чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі. На пытанне суддзі, як менавіта Шушкевіч браў удзел у тым, што адбываецца, Лук'янаў адказаў: «Ён актыўна абмяркоўваў палітычнае жыццё краіны».

На пытанне суддзі, як менавіта Шушкевіч прымаў удзел у тым, што адбываецца, Лук'янаў адказаў: «Ён актыўна абмяркоўваў палітычнае жыццё краіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?