«Толькі за апошнія суткі ў выніку абстрэлаў сем украінскіх вайскоўцаў загінулі, дзевяць атрымалі раненні», — паведаміў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксандр Турчынаў.

telegraf.com.ua

telegraf.com.ua

Былы часовы выканаўчы абавязкаў прэзідэнта Украіны, які быў першым арганізатарам ваеннага супраціву расійскім баевікам на Данбасе, адзначыў, што гэта найбольшыя страты за апошні год.

Пра гэта паведаміла выданне censor.net.

Напружанне на лініі фронту ва Украіне вырасла пасля майскіх святаў, паведамляла раней суполка «Тактычная група Беларусь».

«Сепаратысты, як і чакалася, актывізавалі абстрэлы адразу пасля 9-га (мая). Традыцыйна горача на Аўдзееўскай прамзоне, шахце Бутаўка, Зеніце. На шматлікіх апорных пунктах у раёне Данецкага аэрапорта ваююць разам з украінцамі беларускія добраахвотнікі», — гаворылася ў паведамленні суполкі беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне.

«Адказнасць за гэтыя крывавыя правакацыі нясе ваенна-палітычнае кіраўніцтва РФ, якое сістэматычна і паслядоўна падрывае мірны шлях вырашэння канфлікту і вызвалення акупаваных тэрыторый», — адзначае сакратар РНБА.

Па словах Турчынава, пра сістэмную падрыхтоўку да актывізацыі ваеннага супрацьстаяння з боку РФ сведчыць канцэнтрацыя вакол лініі размежавання забароненага Мінскімі пагадненнямі цяжкага ўзбраення.

«Сітуацыя ў зоне правядзення Антытэрарыстычнай аперацыі абвастрылася. За мінулыя суткі баевікі 47 разоў адкрывалі агонь па ўмацаваннях УС Украіны ўздоўж усёй лініі фронту. Найбольш актыўна — у цёмны час сутак», — паведаміла прэс-служба АТА на 6 гадзін раніцы 24 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?