Страхавыя кампаніі рэагуюць на змены ў сферы бяспекі турыстаў хутчэй, чым тураператары. Страхавыя полісы польскіх кампаній пачалі ўключаць страхоўку на выпадак тэракту. Пра гэта піша Радыё Польшча са спасылкай на Dziennik Gazeta Prawna.

Паводле выдання, ад тэрактаў можна застрахавацца ў кампаніях PZU, Unicа, Europa, Warta і Axa. Варта адзначыць, што дэталі страхавання на выпадак тэракту ў розных кампаніях могуць адрознівацца.

У фірме PZU адказнасць страхоўшчыка залежыць ад узроўню тэрарыстычнай пагрозы ў той ці іншай дзяржаве. Акрамя таго, значэнне мае тое, ці не ўключаная дзяржава ў спіс небяспечных краін, складзены МЗС Польшчы.

Акрамя таго, кошт страхоўкі можа быць значна вышэйшы ў выпадку краін, размешчаных на тэрыторыях, якія знаходзяцца пад пагрозай тэрактаў або ваенных дзеянняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0