Добры дзень, паважаная рэдакцыя «Нашай Нівы»!

Мінск, 9 мая 2016, фота Сяргея Гудзіліна

Мінск, 9 мая 2016, фота Сяргея Гудзіліна

Хачу выказацца наконт святкавання Дня Перамогі. У мяне абодва дзяды былі партызанамі, я сам прайшоў Афганістан. У савецкі час яшчэ былі жывыя ўдзельнікі вайны, яны маглі хадзіць, ездзіць. Тады было свята як свята. Збіраліся ветэраны, мне было цікава слухаць іх аповеды пра тыя гады. Тады гэта было насычана зусім іншым сэнсам.

Цяпер, калі ветэранаў засталося мала і яны ў большасці сваёй нават не могуць прайсціся па пакоі, ці не лепш было б проста наведаць гэтых паважаных людзей, прынесці невялічкія падарункі і павіншаваць?

У кожным раёне ёсць работнікі сацыяльных службаў, райвыканкамаў, сельсаветаў. Яшчэ гэтыя абавязкі можа выконваць і школа.

Заадно быў бы прыклад для маладых. 15 лютага кожны год на Востраве Слёз збіраецца мітынг памяці. Людзі прыходзяць аддаць даніну памяці тым, хто загінуў у Афганістане, — і ніякіх народных гулянняў. Дзень Перамогі — гэта перш за ўсё дзень памяці.

Хай у гэты дзень гучаць песні ваенных гадоў, хай будзе выхадны дзень. Трэба памінаць у храмах палеглых на той вайне, прынесці кветкі на могілкі, да помнікаў.

А народныя гулянні хай будуць на Масленіцу, на Купалле, на Дзень горада. Народ зразумее, смецце адсеецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?