Нацыянальны парк «Нарачанскі» быў створаны ўказам прэзідэнта ў 1999 годзе.

І што ж задумала тут цяпер ТАА «Нарачанская ніва 2004»?

Пабудову кароўнікаў, аж на 3600 галоў! 29 красавіка адбыліся першыя грамадскія слуханні, 13 мая — другія.

Прыватнік разлічваў, што ўсё пройдзе ціха, без шуму і пылу! Прывёз свой бізнэс-план, мінуючы камісію Мядзельскага раёна, аж у аблвыканкам.

Між тым супраць такой ідэі выступаюць і жыхары пасёлка Нарач, і прадпрымальнікі, і служачыя. Вось толькі ідэолагі раёна маўчаць, хоць павінны былі б устаць на бок грамадскасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?