Рух «Талібан» у сваёй заяве прызнаў гібель Мулы Мансура падчас удару амерыканскага беспілотніка і назваў імя свайго новага лідара.

У заяве талібаў, выпушчаным у сераду, яны ўпершыню адкрыта прызнаюць гібель Мулы Мансура. Раней пра гэта паведамлялі афганская разведка, Пентагон і адзін з палявых камандзіраў руху.

Новым лідарам талібаў названы Хайбатула Ахунзада, намеснік Мансура, які адказваў за правядзенне шарыяцкіх судоў. Яго намеснікамі будуць арганізатар смяротных выбухаў у Кабуле Сіраджудзін Хакані і сын забітага ў мінулым годзе лідара руху Мулы Амара, Махамед Якуб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?