Федэральная антыманапольная служба Расія штомесяц публікуе разліковую цану продажу газу «Газпрома» за межы СНД. У першым квартале 2016 года яна вагалася ў раёне $200, у красавіку знізілася да $180, а ў маі — да $160 за тысячу кубаметраў.

Цана на газ звычайна вылічваецца ў залежнасці ад сярэдняй цаны на нафту з пэўным часавым лагам.

Пры еўрапейскай цане на газ $160 знікае цэнавая розніца, якая спрыяла беларускім спажыўцам газу і прамысловасці. Беларусь атрымлівае газ ад «Газпрома» за 132 даляры, але варта адзначыць, што да цаны для еўрапейскіх спажыўцоў дадаецца яшчэ плата за транзіт.

Беларускі ўрад спрабуе дабіцца дадатковай зніжкі, «Газпром» на яе не пагаджаецца.

Формула цаны газу для Беларусі была вызначаная пры продажы «Белтрансгазу» «Газпрому». Узамен за зніжку расійскі газавы манапаліст гарантаваў сабе манапольнае становішча на беларускім рынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?