фота Мікіты Недаверкава

фота Мікіты Недаверкава

Сёлета я пабываў на Дні Перамогі ў гарадскім парку. Дзясяткі міліцыянтаў «шманалі» народ, зазіралі ў сумкі, нават правяралі дзіцячыя вазкі. «Свята ў гета», — называю гэта я.

Папрасіў міліцыянта, каб мяне прапусцілі без надгляду.

— А ты што, руды? — сказаў ён.

— Не, я не руды і не рабы, але не хацеў бы, каб мне праводзілі па спіне металашукальнікам, і быць падазраваным.

Спецслужбы краіны ведаюць усіх яе жыхароў у твар. Вось яны і павінны забяспечваць да пачатку мерапрыемстваў правапарадак, каб не было інцыдэнтаў. А свята павінна быць радасным, вясёлым, без страху і недаверу тысячам сумленных людзей.

Так і чорныя амапаўцы не павінны азмрочваць футбольным заўзятарам уваход на стадыёны краіны. Бо хутка толькі яны і застануцца там гледачамі.

Мы жывём, я думаю, у свабоднай краіне, і баяцца свайго народа ўладам усіх узроўняў не трэба. Сталінскія часы даўно закончыліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?