Італьянскія і партугальскія паліцэйскія арыштавалі падвойнага агента з Партугаліі Фрэдэрыка Карвальхаа, які перадаваў супрацоўніку расійскіх спецслужбаў інфармацыю аб дзейнасці НАТА і Еўрасаюза, піша The Telegraph.

Паведамляецца, што рэгулярныя сустрэчы агентаў адбываліся з 2014 года ў розных еўрапейскіх сталіцах. За кожны перадаваны расійскаму боку дакумент Карвальхаа атрымліваў па €10 тыс.

Аднак, як адзначае газета, за імі вяла таемнае сачэнне служба інфармацыі і бяспекі Партугаліі. У мінулую пятніцу, 20 траўня, партугалец адправіўся ў Рым, каб у чарговы раз сустрэцца з расійскай кантактнай асобай. Там іх і злавілі на месцы злачынства.

Пры гэтым у супрацоўніка расійскай выведкі не аказалася пры сабе дыпламатычных дакументаў, таму ён таксама быў затрыманы, паведамляе выданне.

Раней служба дзяржаўнай бяспекі Швецыі зацікавілася расійскімі дыпламатамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0