tass.ru

tass.ru

12:46

Лётчыца і народны дэпутат Украіны Надзея Саўчанка ўжо вылецела ва Украіну. Пра гэта УНН стала вядома з уласных крыніц у дыпламатычных колах.

Н.Саўчанка некалькі хвілін таму (па стане на 12:15) вылецела прэзідэнцкім самалётам з аэрапорта горада Растоў-на-доне.

Сустрэлі Надзею Саўчанка прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Уладзіслаў Цэголка і намеснік спікера Вярхоўнай Рады Ірына Герашчанка.

Чакаецца, што Пятро Парашэнка сустрэне Надзею Саўчанка ўжо па прыбыцці ва Украіну, імаверна, у аэрапорце.

12:26

Коммерсант са спасылкай на сваю крыніцу перадае, што абмен можа адбыцца ў найбліжэйшыя дзве гадзіны.

12:18

Надзея Саўчанка ўжо дастаўлена ў аэрапорт Растова-на-Доне, паведамляе Інтэрфакс.

Адвакат Ілля Новікаў паведаміў Дождю, што не можа ні пацвердзіць, ні абвергнуць гэтую інфармацыю, але дадаў, што на дадзены момант знаходзіцца ў аэрапорце Растова-на-Доне.

11:45

Як паведамляе УНІАН, у Растоў-на-Доне прыбыў самалёт прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, каб забраць на радзіму асуджаную ў Расіі на 22 гады зняволення ўкраінскую лётчыцу Надзею Саўчанка. Пра гэта УНІАН паведаміла інфармаваная крыніца.

«Самалёт прыляцеў у Растоў сёння ноччу. Перадача Саўчанка павінна адбыцца сёння», — сказала крыніца.

Паводле іншых крыніцаў, самалёт яшчэ не прызямліўся ў Растове.

Разам з тым tsn.ua са спасылкай на крыніцу ў АП Украіны паведамляе, што Парашэнка не вылятаў у Растоў-на-Доне.

Па словах крыніцы, кіраўнік дзяржавы цяпер у Кіеве і нікуды ляцець не збіраецца, бо на сёння запланавана пасяджэнне Рады рэформаў.

Тэлефоны ў Адміністрацыі прэзідэнта Парашэнкі не адказваюць, піша «Украінская праўда», але са спасылкай на свае крыніцы перадае, што Саўчанка вернецца ва Украіну «ў другой палове дня».

***

Суразмоўца «Інтэрфакса» ўдакладніў, што Саўчанка перададуць украінскаму боку на падставе дамовы паміж дзвюма дзяржавамі аб выдачы асоб для далейшага адбыцця пакарання. Паводле яго слоў, у Растове-на-Доне ўжо знаходзяцца прадстаўнікі расійскіх праваахоўных органаў, якія суправаджаюць украінку.

«Паводле двухбаковай дамоўленасці, украінскія ўлады там жа перададуць двух расіянаў, затрыманых ва Украіне», — паведаміла крыніца расійскага агенцтва.

Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў сказаў РБК, што не валодае такой інфармацыяй.

Адвакат Саўчанка Марк Фейгін на пытанне РБК, ці дастаўлена Саўчанка ў аэрапорт горада Растоў-на-Доне, заявіў, што не каментуе сітуацыю, але і не стаў абвяргаць звесткі.

Адвакат Аляксандрава Валянцін Рыбін у размове з РБК выказаў здагадку, што «абмен блізкі», бо, наколькі яму вядома, Саўчанка не перасячэ мяжу Украіны, калі расіяне не апынуцца ў Расіі. Ён дадаў, што хадайніцтва аб памілаванні расіян ужо было пададзена.

***

22 сакавіка Надзея Саўчанка была асуджаная да 22 гадоў зняволення. Следства абвінаваціла яе да гібелі двух расійскіх журналістаў у Луганскай вобласці Украіны ў 2014-м годзе. Следчыя сцвярджаюць, што яна карэктавала кірунак артабстрэлу, ахвярамі якога сталі расіяне. Акрамя таго, яе абвінавачвалі ў незаконным перасячэнні расійскай мяжы.

***

Украіна памілавала байцоў ГРУ

Украіна памілавала расіянаў Яўгена Ерафеева і Аляксандра Аляксандрава. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцу, знаёмую з сітуацыяй.

Раней адвакат Аляксандрава паведаміў, што кіраўніку ўкраінскай дзяржавы пададзена прашэнне аб памілаванні расіянаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0