Свет7676

Надзея Саўчанка вярнулася ва Украіну. Яна выйшла з самалёта босай

Лётчыца і народны дэпутат Украіны Надзея Саўчанка, асуджаная ў Расіі на 22 гады зняволення, вярнулася ва Украіну. 

Надзея Саўчанка выйшла на родную зямлю босай. Фота kyivpost.com.
Глеб Гаранич / Reuters

Надзея Саўчанка па вяртанні ў Кіеў выйшла да журналістаў, якія чакалі яе ў аэрапорце «Барыспаль». Гэта яе першыя зносіны з прэсай пасля вяртання ва Украіну.

«Я хачу папрасіць прабачэння ва ўсіх маці, чые дзеці не вярнуліся», — сказала яна.

Выступ Саўчанка быў вельмі эмацыйным. Цяпер яе вязуць у Адміністрацыю прэзідэнта Украіны, дзе чакаецца брыфінг.

14:58

«Президентський літак з Героєм України Надією Савченко приземлився! Вітаємо Надію на рідній землі!», — напісаў Парашэнка.

14:57

Надзея ўжо патэлефанавала маці, фота Alona Shkrum

Пуцін падпісаў указ аб памілаванні Саўчанка, сказаў Дзмітрый Пяскоў.

14:40

У «Барыспалі» Надзею сустракаюць сястра і маці, прыехала таксама экс-прэм'ер Юлія Цімашэнка. Саўчанка была першым нумарам у яе партыі на выбарах.

Сястра Надзеі Вера Саўчанка кажа, што не ведае, куды павязуць сястру, «але дакладна не ў СІЗА», бо тады добраахвотніцкія батальёны яе вызваляць.

У 15:15 прэзідэнт Украіны зробіць афіцыйную заяву для СМІ.

***

У Растове-на-Доне Надзею Саўчанка сустрэлі прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Святаслаў Цэголка і намеснік спікера Вярхоўнай Рады Ірына Герашчанка.

***

РБК паведамляе, што самалёт, на борце якога знаходзяцца асуджаныя ва Украіне Аляксандр Аляксандраў і Яўген Ерафееў, ляціць у Маскву. Іх сёння раніцай памілаваў Парашэнка, пасля чаго і здарыўся магчымым абмен на Саўчанка. 

Самалёт з расійскімі ГРУшнікамі прызямліўся ва «Унукаве».

***

Як вядома, украінская лётчыца Надзея Саўчанка трапіла ў палон баевікоў у Луганскай вобласці 17 чэрвеня 2014 у раёне горада Шчасце.

Пасля шматлікіх допытаў Саўчанка незаконна перавезлі праз мяжу з Расійскай Федэрацыяй з мяшком на галаве. Да 30 чэрвеня яе трымалі ў варонежскім гатэлі «Еўра» пад аховай узброеных людзей у масках.

У РФ над Саўчанка пачаўся суд, яе абвінавачвалі ў забойстве расійскіх журналістаў, незаконным перасячэнні мяжы. Пры гэтым абарона Саўчанка на судзе прыводзіла доказы невінаватасці. 22 сакавіка Данецкі суд Растоўскай вобласці РФ прысудзіў Надзею Саўчанка да 22 гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму і штрафу ў 30 000 расійскіх рублёў.

У той жа час суд залічыў ў тэрмін Саўчанка яе знаходжанне пад вартай з 30 чэрвеня 2014 года.

Каментары76

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Хакеісты мінскага «Дынама» пасля трэніроўкі з Лукашэнкам двойчы запар бязвольна саступілі. Сёння з 3:0 да 3:47

Хакеісты мінскага «Дынама» пасля трэніроўкі з Лукашэнкам двойчы запар бязвольна саступілі. Сёння з 3:0 да 3:4

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля ўдару па Сумах 13-гадовы хлопец выбраўся з палаючага аўтобуса і дапамог ратаваць іншых

Беларус расказаў, як новыя гандлёвыя тарыфы ЗША адбіліся на працы яго завода ў Тэхасе25

Стаяць на адной назе з кнігай на галаве ў памяць пра блакаду Ленінграда. Чыноўнікі запусцілі вельмі дзіўны чэлендж да 9 Мая41

Самыя халодныя і самыя ветраныя месцы Беларусі — праверце свой горад

Мэр украінскага Канатопа абвінаваціў улады Сумаў у арганізацыі ўзнагароджання вайскоўцаў10

ЦРУ правярала версію пра ўцёкі Гітлера ў Паўднёвую Амерыку праз 10 гадоў пасля яго смерці2

Павук паехаў да расійскага пасольства ў Вільні. Там у яго сцягнулі веласіпед і пачаліся разборкі39

«Не спраўляюцца ні навукоўцы, ні рыбакі». Беларусы вёдрамі ловяць гэту рыбу, якая распаўсюдзілася ў вадаёмах5

Названы самыя багатыя гарады свету4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хакеісты мінскага «Дынама» пасля трэніроўкі з Лукашэнкам двойчы запар бязвольна саступілі. Сёння з 3:0 да 3:47

Хакеісты мінскага «Дынама» пасля трэніроўкі з Лукашэнкам двойчы запар бязвольна саступілі. Сёння з 3:0 да 3:4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць