За красавік 2016 года запасы гатовай прадукцыі на складах арганізацый прамысловасці выраслі на 508,6 млрд. рублёў і на 1 мая склалі 36,8 трлн. рублёў, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

За люты 2016 года запасы гатовай прадукцыі на складах арганізацый прамысловасці выраслі на 1,1 трлн. рублёў да 36,8 трлн. рублёў, за сакавік — знізіліся на 436,6 млрд. рублёў.

Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці ў студзені—красавіку 2016 года склалі 69,8% супраць 84,6% у студзені—красавіку 2015 года.

Найбольш высокі ўзровень запасаў гатовай прадукцыі назіраецца ў вытворчасці транспартных сродкаў і абсталявання (у 2,7 разу перавышае аб'ём вытворчасці за студзень—красавік 2016 года), тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футра (у 2,6 разу), машын і абсталявання, не ўключаных у іншыя групоўкі (у 2,2 разу).

На 1 мая найбольшы ўзровень складскіх запасаў быў на прадпрыемствах Мінска (109,3% сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці), Мінскай вобласці (104,7%), Магілёўскай (77,7%), Брэсцкай (68,4%), Гродзенскай (71,6%) абласцей.

Найменшы ўзровень складскіх запасаў традыцыйна зафіксаваны ў Віцебскай (37,7%) і Гомельскай (34%) абласцях, дзе знаходзяцца нафтаперапрацоўчыя заводы.

У горназдабываючай прамысловасці суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці склалі 20,2% (на 1 мая 2015 года — 18,3%), у апрацоўчай — 85,4% (101,2%), у тым ліку ў харчовай прамысловасці — 56,2% (76,6%), дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай галіне, выдавецкай дзейнасці — 126% (144,9%).

У металургічнай вытворчасці гэты паказчык на 1 мая склаў 53,1% (50,4%), у вытворчасці электраабсталявання — 97,1% (153%), вытворчасці гумовых і іншых неметалічных мінеральных прадуктаў — 110,4% (140,1%), фармацэўтычнай прамысловасці — 183,3% (131,9%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?