Група беларускіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў накіравала ліст міністру замежных справаў Польшчы Радэку Сікорскаму.

Падпісанты, якія пакуль не называюць свае імёны, просяць паўплываць на пазытыўнае рашэньне адносна «сапраўднага вяшчаньня на Беларусь з тэрыторыі Польшчы», адзначае прэс-служба «Маладога фронту».

У лісьце адзначаецца, што радыёстанцыі, якія вяшчаюць з Польшчы («Рацыя» і «Эўрапейскае радыё для Беларусі») сканцэнтраваліся на вырашэньні ўнутрыпольскіх праблемаў і ня ў стане канкурыраваць зь беларускімі FM-станцыямі. Палітыкі прапаноўваюць стварыць Назіральную раду, якая б сачыла за працай радыёстанцый.

«Мы даем шматлікія інтэрвію, але беларускія грамадзяне ня бачаць нас і ня чуюць нас», — гаворыцца ў лісьце.

Таксама прапануецца празрыстае прызначэньне галоўных рэдактараў гэтых СМІ зь людзей, якія маюць досьвед працы ў айчынных FM-станцыях.

Адзін зь ініцыятараў пасланьня лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч адзначае:

«Трэба павышаць эфэктыўнасьць гэтых СМІ. Калі па поваду «Белсата» дыскутуюць усе, то па поваду радыёстанцый ніякіх дыскусій не было. Яны вяшчаюць «у космас», і ніхто на гэта не зьвяртае ўвагі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?