За літровы слоік просяць 50.000 рублёў.
Пакуль клубніцаў няшмат. Як распавялі мясцовыя жыхары, якія гандлююць на Дварэцкім скрыжаванні, ягаду прадаюць ужо другі дзень.
Жанчына, што гандлюе, прызнаецца, што яе ратуе ранні гатунак. Які менавіта — не выдае.
— Дзеці, жанчыны цяжарныя купляюць і тыя, хто па трасе праязджае, — кажа прадавец.
Многія, з яе слоў, пакуль проста падыходзяць і пытаюцца цану.