Нямецкая сетка рознічнага гандлю Lidl нарэшце абвясціла, што калі ў Літве адкрыюцца першыя крамы. Крамы адчыняць дзверы 2 чэрвеня.
У 8 гадзін раніцы адчыніцца 15 магазінаў ва ўсёй Літве: пяць у Вільні, гэта раёны: Фабіёнішкі, Ерузале, Наўінінкай, Шэшкіне, Шніпішкі, два магазіны — у Каўнасе.
Таксама па адным магазіне адкрываецца ў Клайпедзе, Шаўлях, Алітусе, Маріямпале, Кедайняй, Крэтынзе, Цяльшай і Мажэйкай.
«У дзень адкрыцця мы накіруем патокі пакупнікоў у крамах, дапаможам скласці купленыя тавары, будзем рэгуляваць рух на аўтастаянках. Мы спадзяемся на ваша разуменне, калі з-за вялікай зацікаўленасці ў першыя гадзіны або дні працы крам вы затрымаецеся тут даўжэй, чым планавалі», — гаворыцца ў прэс-рэлізе кампаніі.