Маленькае дзіця поўзала побач з краем даху крамы, якая прымыкае да жылога дома на вуліцы Чапаева, зазіраючы ўніз і вывучаючы незнаёмую абстаноўку. Там яго заўважыў маёр міліцыі Ігар Пазнякоў, які ішоў па тратуары

Выказаўшы здагадку, што дзіця магло патрапіць на дах праз акно другога паверха, міліцыянт кінуўся да пад'езда. Дзверы адной з кватэр другога паверха адкрыла маладая жанчына. Пачуўшы пра дзіця, яна паспела толькі сказаць, што, гэта, напэўна, яе сын. Пазнякоў пабег да адчыненага акна, цераз падаконнік перабраўся на дах.

— Адразу ж падумаў, што паводзіць сябе трэба максімальна спакойна і лагодна: малы можа спалохацца незнаёмага і яшчэ бліжэй падпаўзці да краю. Пачаў з ім размаўляць, акуратна стаў падыходзіць. Ён глядзеў на мяне з цікавасцю і, быццам бы, адпаўзаць не збіраўся. Наблізіўшыся, узяў дзіця на рукі і забраў яго ў кватэру.

Мама, успамінае Ігар Пазнякоў, ледзь не страціла прытомнасць. Паводле яе слоў, бацькі паўтарагадовага гарэзы стараліся не пакідаць хлопчыка без нагляду. І ўсё ж у нейкі момант празмерна цікаўны і шустры малы праз прыадчыненае акно выбраўся на дах крамы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?