Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па праекце асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады, якая будзе вынесена на абмеркаванне на пятым Усебеларускім народным сходзе.

«У нас павінны быць рэальныя, але амбіцыйныя мэты. За будучую пяцігодку неабходна не толькі аднавіць страчанае, але пажадана застацца ў трэндзе сусветнай эканомікі, навукі, прагрэсу. Адстаўшы ні ў якім разе нельга. Мы не павінны адстаць, бо ў нас ёсць усе для таго, каб прырастаць кожны год. Што для гэтага трэба зрабіць, гэта ў праграме павінна быць вызначана», - заявіў ён.

Паводле яго слоў, у праграме неабходна дакладна вызначыць шляхі і механізмы рэалізацыі запланаванага. «Калі, дапусцім, лічба па ВУП, то за кошт чаго? Куды будзем прадаваць прадукцыю, у якім аб'ёме?» — адзначыў беларускі лідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?