8 траўня ў выніку супольных апэратыўна-вышуковых мерапрыемстваў лідзкімі памежнікамі й супрацоўнікамі органаў унутраных спраў у населеным пункце Радунь быў затрыманы грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі.

Як высьветлілася, затрыманы знаходзіцца ў міжнародным вышуку па падазрэньні ва ўчыненьні шэрагу цяжкіх крымінальных злачынстваў на тэрыторыі Расеі з 1996 году.

Каля 10 гадоў ён хаваўся ў Беларусі пад несваім іменем.

Паводле прэс-центру Дзяржаўнага памежнага камітэту

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0