Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Настаўніца 74-й мінскай гімназіі, пацярпелая ад нападу вучня, атрымае кампенсацыю, паведаміла 26 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Барадун.

Памер кампенсацыі, паводле яе слоў, будзе вызначаны асобна. «Дэпартамент па працы вынесе пастанову па гэтым выпадку, паколькі гэта беспрэцэдэнтны выпадак, і будзем спадзявацца, што ён першы і апошні», — сказала прэс-сакратар.

«Вядома, гэта страшная сітуацыя, — дадала Барадун. — Зараз над ёй працуе Следчы камітэт, і каментароў па самой сітуацыі я даць не магу. Што тычыцца нашага міністэрства, то мы плануем ва ўзаемадзеянні з іншымі ведамствамі, у тым ліку Міністэрствам унутраных спраў, дадаткова прапрацаваць меры бяспекі. Як толькі план будзе распрацаваны, мы абавязкова прадставім яго грамадскасці».

***

Нагадаем, раніцай 23 мая вучань 9-га класа 74-й гімназіі Мінска напаў на 57-гадовую настаўніцу з нажом, нанёсшы ёй некалькі ўдараў у вобласць шыі. Педагог у цяжкім стане была дастаўленая ў бальніцу. У дачыненні да падлетка прызначаная комплексная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза. Па стане на 25 мая ён не даваў паказанняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?