У Кобрыне 25 мая падазроны чамадан стаў прычынай эвакуацыі людзей з дзіцячай бальніцы.
Як паведаміла БелаПАН інспектар аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама Ганна Івашчанка, у 9.05 у Кобрынскі РАУС патэлефанаваў работнік бальніцы. Ён паведаміў, што ў душавой прыёмнага аддзялення знаходзіцца дарожны чамадан.
Супрацоўнікі міліцыі эвакуявалі з будынка бальніцы 200 чалавек, у тым ліку 50 дзяцей.
Устаноўлена, што чамадан пакінула супрацоўнік гэтай лячэбнай установы. Пры абследаванні чамадана выбухованебяспечных прадметаў у ім не выяўлена.