Увечары 24 мая на могілках у Навагрудку грамадзяне ўбачылі на мануменце і сценах рамантуемай капліцы цынічны малюнак і надпісы, пра што праінфармавалі праваахоўныя органы. Падчас агляду месца здарэння следчыя, эксперты і супрацоўнікі міліцыі выявілі і канфіскавалі балончык з рэшткамі фарбы, як мяркуецца выкарыстанай падазраванымі.

У выніку далейшых следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлены іх асобы. У здзяйсненні злачынства падазраюцца дзве 14-гадовыя жыхаркі райцэнтра, навучэнкі адной з сярэдніх школ Навагрудка. Абедзве да крымінальнай адказнасці не прыцягваліся, выхоўваюцца ў добрых сем'ях.

Малюнкі і надпісы наносілі ў прысутнасці аднагодак.

Следчыя працягваюць высвятленне ўсіх абставінаў, у тым ліку матываў, якімі кіраваліся непаўналетнія. Дапытваюцца іх сябры, знаёмыя і сваякі, збіраюцца характарызуюць асобы матэрыялы. Прызначаныя неабходныя экспертызы.

Следчыя нагадваюць, што згодна з Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, за здзяйсненне падобнага злачынства крымінальная адказнасць наступае з 14 гадоў, і рэкамендуюць грамадзянам надаваць больш увагі прававой адукаціы дзяцей, растлумачваючы няўхільнасць адказнасці за любое супрацьпраўнае дзеянне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?