У Мінску 28 і 29 мая праходзяць адзіныя дні зніжак і стоковы кірмаш, паведаміла прэс-служба галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Зніжкі пакупнікам на ўсе нехарчовыя тавары даюць універмагі і іншыя сталічныя гандлёвыя прадпрыемствы.

Так, у суботу і нядзелю зніжкі 20% прапануюць гандлёвы дом «На Нямізе» і гандлёвы дом «Дзюймовачка» (вуліца Прытыцкага, 40), зніжкі 15% — крамы «Лянок» (праспект Незалежнасці, 46), «сантэхабсталяванне» (вуліца Шчарбакова, 30), «Домалюкс» (завулак Рабочы, 5; вуліца Валгаградская, 5), «Світанак» (праспект Незалежнасці, 3-2; вуліца Бельскага, 10; вуліца Ясеніна, 76), зніжкі 10% — «Дзіцячы свет» на Лагойскім тракце, 25/1.

28 мая універмаг «Беларусь» і крама «Вераніка» прапануюць зніжкі 20%, ЦУМ «Мінск» — 17%, крамы «Крышталь» (праспект Незалежнасці, 39), «Кірмаш» і «Лагойскі тракт» (вуліца Якуба Коласа, 67) — 15%.

29 мая крамы «Зрабі сам» (вуліца Багдановіча, 48; вуліца Першамайская, 24/1; вуліца Панамарэнкі, 32) прапануюць пакупнікам зніжкі 10%.

Акрамя таго, 28 і 29 мая зніжкі на тавары асобных вытворцаў прапануюць: ГУМ — да 30%; крамы «Вільнюс-1» (вуліца Каліноўскага, 55), «Сандрык» (праспект Газеты «Праўда», 40), «Старт-Х» (вуліца Даўгабродская, 26), «Пальміра» (вуліца Шугаева, 3/1) — 15%.

Гандлёвы цэнтр «Сталіца» на плошчы Незалежнасці таксама далучыцца да акцыі 28 і 29 траўня. Крамы ў гандлёвым цэнтры прапануюць зніжкі ад 3 да 50% на золата, серабро, гадзіннік, біжутэрыю, жаночае адзенне, абутак і інш.

Акрамя гэтага, 28 і 29 мая з 10.00 да 17.00 адбудзецца чацвёрты спецыялізаваны кірмаш стокавых нехарчовых тавараў у раёне Палаца спорту (праспект Пераможцаў, 4).

У распродажы ўдзельнічаюць прадпрыемствы канцэрна «Беллегпрам» і іншыя айчынныя вытворцы — больш за 70 удзельнікаў: Аршанскі льнокамбінат, «Сукно», «Элема», «Калінка», «Купалінка», «8 Сакавіка», «Алеся», «Свiтанак»,»Вяснянка», «Магатэкс», «Камволь», «Палессе», «Стужка», Цэнтр моды, «Галантэя», «БелКрэда», «Ромгіль-тэкс», «Файбертек», «Отыка», «Прамень», «Навіта» і іншыя.

Вытворцы прапануюць як тавары з калекцый, не рэалізаваных у сезон, так і новыя мадэлі. На адной пляцоўцы можна будзе набыць тавары розных груп са зніжкамі больш за 30%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?