У Брэсце прайшлі спаборніцтвы робатаў. «Кітайска-беларускі турнір па робататэхніцы» адбыўся ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 8 студэнцкіх камандаў з Беларусі і Кітая.

Турнір праходзіў у два этапы. Беларускі бок прапанаваў Roborace — гонкі робатаў-балідаў па правілах «Формулы 1». Roborace добра вядомы мясцовым студэнтам, бо не раз праходзіў у БрДТУ.

А вось турнір Interplanetary Exploration, які прапанавала кітайская дэлегацыя, прайшоў у Брэсце ўпершыню. Ён уяўляе сабой збор на хуткасць «мінералаў». На гульнявым полі ўсталёўваюцца 12 шарыкаў для гольфа. Каманды адначасова стартуюць з процілеглых кутоў. Задача робата — сабраць максімальную колькасць «мінералаў». Робаты арыентуюцца ў прасторы выключна дзякуючы датчыкам і прапісанай праграме-алгарытму.

Па словах арганізатараў, мэта турніру — усталяванне кантактаў паміж універсітэтамі абедзвюх краін і ўзаемнае атрыманне навукова-тэхнічнага вопыту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?