У Апочацкім раёне Пскоўскай вобласці на аўтадарозе Санкт-Пецярбург — Невель уначы 27 мая сутыкнуліся два мікрааўтобусы Volkswagen. Адзін з іх ехаў з Гомеля ў Санкт-Пецярбург, у ім былі 18 чалавек. Семярым пацярпелым аказалі меддапамогу, ад шпіталізацыі яны адмовіліся.

Паводле інфармацыі прэс-службы УМУС па Пскоўскай вобласці, што кіроўца мікрааўтобуса, які ехаў з Беларусі, няправільна выбраў хуткасны рэжым. У выніку ён сутыкнуўся з транспартным сродкам, які ехаў перад ім. Пашкоджанні атрымалі абодва мікрааўтобусы.

Па факце ДТЗ паліцыя праводзіць праверку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0