Руслан Шамсуараў
Cына віцэ-прэзідэнта кампаніі «Лукойл» Руслана Шамсуарава, які разам з прыяцелямі зладзіў гонкі з паліцыяй на ўласным пазадарожніку Mercedes-Benz Gelandewagen, вязуць у суд для адміністрацыйнага пакарання. Пра гэта ў суботу, 28 мая, заявілі ў прэс-службе паліцыі Масквы.
Шамсуараў хаваўся ад пакарання, але быў затрыманы ў Маскве.
У дачыненні да Шамсуарова 27 мая распачалі крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства». Акрамя таго на 15 і 10 сутак былі арыштаваныя два пасажыры Gelandewagen.
За дзень да гэтага, 26 мая, кіроўцу Gelandewagen Абдувахоба Маджыдава арыштавалі на 15 сутак. Яму прысудзілі 200 гадзін абавязковых работ і пазбавілі пасведчання кіроўцы на два месяцы.
23 мая сын старшага віцэ-прэзідэнта «Лукойла» Азата Шамсуарава разам з прыяцелямі паспрабаваў уцячы ад паліцыі на сваім уседарожніку. Mercedes Шамсуарава пераследавалі шэсць экіпажаў ДПС. Пагоню маладыя людзі транслявалі ў Periscope.
Кіроўца Mercedes ехаў на высокай хуткасці, перасякаў двайную паласу і выязджаў на пешаходныя зоны. У выніку аўтамабіль апынуўся ў скверы. Маладыя людзі кінулі транспартны сродак і паспрабавалі збегчы, але іх затрымалі.