У выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя» выйшла кніга інтэрв’ю Зіновія Прыгодзіча са знакавымі постацямі беларускай культуры.

Адна з гутарак — з Ігарам Лучанком, яе частка прысвечана палітычным поглядам кампазітарам. Прыводзім цікавыя вытрымкі:

«Між іншым, Савецкі Саюз разваліўся не сам. Яго памаглі разваліць. І вельмі моцна памаглі. Але я вам скажу адну рэч: амерыканскі долар таксама павінен рухнуць. А вось Расія адродзіцца. Пуцін — наш чалавек. Шкада толькі, што вакол яго круціцца шмат рознай драбязы».

* * *

«Ведаеце, у мяне жыве ўстойлівая пагарда да ўсялякіх пярэваратняў, перабежчыкаў, адным словам да здраднікаў. Ведаю аднаго былога партыйнага работніка, які цяпер зрабіўся самым вялікім антысаветчыкам. Гэта альбо хворы чалавек, альбо падлюга. Бо хіба можна, адслужыўшы не адзін дзясятак гадоў гэтай сістэме, пасля паліваць яе брудам?»

* * *

«Я выхаваны камсамолам. Ленінскім. І ад Леніна не адракаюся, як іншыя. Не адракаюся і ад камуністычнай партыі, у якой знаходзіўся не адзін год. Я — камуніст. І заўсёды ім быў. Сапраўдным. Партыйны білет і ўліковую картку захоўваю да гэтага часу».

* * *

«Сталін — неадназначная асоба. Але што дзіўна: з гадамі цікавасць і сімпатыя да яго не змяншаецца. А здаецца, нават узрастае. Вось зараз, напрыклад, хочуць перайменаваць Валгаград у Сталінград. Чаму? Таму што Сталін пры ўсіх сваіх злачынствах усё ж такі Маскву адстаяў. І краіну таксама».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?